Другая вікторыя „Цмокаў”



Баскетбалісты „Цмокі-Мінск” святкавалі другую перамогу ў групавым турніры Кубка ФІБА-Еўропа. На пляцоўцы Club Falcon яны абыгралі 4-разовага чэмпіёна Кіпра АЕК з Ларнакі 87:75. Самым выніковым у менчукоў апынуўся Віталь Лютыч, які набраў 21 бал і зрабіў 8 падбораў. У групе ” В ” пасля 3 тураў „Цмокі” займаюць другое месца, набраўшы 5 ачкоў. На першым месцы клуб «Балкан», які мае на ачко больш. 6 лістапада ў Бельгіі „Цмокі «нанясуць візіт у адказ» Белфіусу Монс-Эно».

Беларускае Радыё Рацыя