Другі этап чэмпіянату Беларусі па аўтакросе
Каля сарака экіпажаў прыняло ўдзел у другім этапе чэмпіянату Беларусі па аўтакросе ў Гародні. На працягу двух дзён аўтааматары змагаліся за ўзнагароды ў чатырох класах самаходаў. На спаборніцтвах былі прадстаўлены як легкавыя самаходы, так і кросавыя баггі. Пераважная большасць тэхнікі – з рухавікамі расейскай вытворчасці, бо, як зазначыў віцебскі гоншчык Вадзім Гарбузаў, на добрыя самаходы заходніх вытворцаў не хапае сродкаў:
– Калі гаворка ідзе пра спонсарства, то ў нашай краіне гэта “хворае” пытанне. У нашай дзяржаве не ўсё так проста. Мы ездзім на рэспубліканскія спаборніцтвы. Але калі гаварыць пра спаборніцтвы па-за межамі краіны, то з нашым узроўнем там няма чаго рабіць.
– Траса складаная і па канфігурацыі, і па сваім профілі. Узнікае шмат ямаў, а арганізатар не ў стане падрыхтаваць гэтую трасу так, каб яны не паўставалі. Бо гэта вымагае вялікіх фінансавых выдаткаў. Сёння гэтая траса лічыцца адной з лепшых у рэспубліцы.
– Мой сын займаецца другі год. У першым годзе з 12 экіпажаў заняў пятае месца і атрымаў першы разрад. З’явіўся стымул.
– Прыязджаем усёй сям’ёй, нягледзячы на тое, што далёка.
Чэмпіянат Беларусі па аўтакросе складаецца з пяці этапаў. Для таго, каб акрэсліць пераможцаў у агульнай кваліфікацыі, заталося правесці тры этапы, якія на працягу лета пройдуць у Барысаве, Воршы і Новалукомлі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня