Другое фіяска менскага ”Дынама”



Футбалісты менскага „Дынама” зноў пацярпелі буйную паразу ў групавым турніры Лігі Еўропы. На гэты раз дынамаўцы прайгралі на поле „Барысаў-Арэны” італійскай „Фіярэнціне”. Прапусціўшы на 33-й хвіліне пасля няўзгодненых дзеянняў маладога брамніка Сяргея Ігнатовіча і абаронцаў, ужо ў канцоўцы першага тайма менчукі цягам хвіліны мелі два выдатныя шанцы, каб аднавіць раўнавагу, аднак удар галавой Дыямандэ прыйшоўся міма брамы, а пасля стрэлу галавой Ігара Варанкова мяч з верхняга кута выцягнуў румынскі брамнік „Фіярэнціны” Чыпрыян Тэтэрушану. У пачатку другога тайма другі гол фіялак забіў славенец Ілічыч. Мінчане апелявалі да суддзяў, паказваючы, што ў гасцей быў афсайд, але арбітры палічылі інакш. А пяццю хвілінамі пазней шанцы „Дынама” на выратаванне перакрэсліў 20-гадовы Федэрыка Бернардэскі – 0:3.

З іншых вынікаў Лігі Еўропы адзначым гасцявую перамогу польскай “Легіі” над турэцкім “Трабзанспорам” 1:0 – гол на 16-й хвіліне забіў Кухарчык. Кіеўскае “Дынама” упэўнена абыграла румынскі “Сцяуа” – 3:1. “Краснадар” беларускага трэнера Алега Конанава згуляў ўнічыю з “Эвертанам” 1:1. “”Харвацкая „Рыека” у дадатковы час згубіла перамогу над „Севільяй” – 2: 2. „Тотэнхэм” не змог адолець „Бешыкташ”- 1: 1.

Беларускае Радыё Рацыя