Дукса прызнаны лепшым гульцом, Кавалевіч – лепшы трэнер футбольнага чэрвеня
Мацвей Дукса прызнаны лепшым гульцом футбольнага чэмпіянату Беларусі ў чэрвені па выніках штомесячнага апытання асацыяцыі „Беларуская федэрацыя футбола”, у якім прымаюць удзел прадстаўнікі вядучых беларускіх СМІ.

У трох чэрвеньскіх матчах 20-гадовы паўабаронца „Смаргоні” быў адным з лідэраў каманды і, забіўшы два мячы, дапамог смаргонскім футбалістам абыграць мінскія клубы „Дынама” 3:1 і „Энергетык-БДУ” 1:0. Сярод трэнераў найлепшым стаў настаўнік гарадзенскага „Нёмана” Ігар Кавалевіч. У чэрвені яго падначаленыя выйгралі ўсе тры паядынкі ў нацыянальным першынстве, а таксама перамаглі ў матчы 1/16 фіналу Кубка Беларусі. Пасля першага круга „Нёман” набраў 32 ачкі і разам са сталічнымі дынамаўцамі ўзначальвае турнірную табліцу чэмпіянату краіны. Аўтарам самага прыгожага гола першага месяца лета названы Павел Пашэвіч з „Энергетыка-БДУ”. У гасцявым паядынку з жодзінскім „Тарпеда-БелАЗам” ён абыграў некалькі абаронцаў і эфектна паслаў мяч у браму.
Бельгійскія арбітры разважаць матч БАТЭ і „Партызані” ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў
Футбалісты барысаўскага БАТЭ правядуць сёння першы паядынак стартавага кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў супраць албанскага клуба „Партызані”. Сустрэчу на полі тыранскай „Арэны Камбетары”, якая змяшчае 21 тысячу 600 гледачоў, будзе судзіць брыгада бельгійскіх арбітраў, якую ўзначаліць Натан Вербаамен. Матч у адказ БАТЭ і „Партызані” адбудзецца 18 ліпеня у Венгрыі. У выпадку поспеху ў двухматчавым супрацьстаянні з албанцамі барысаўчан чакае сустрэча з „Арысам” з Лімасола, у складзе якога былы паўабаронца БАТЭ Яўген Яблонскі ў мінулым сезоне стаў чэмпіёнам Кіпра.
Узбекскі абаронца „Энергетыка-БДУ” можа перайсці ў клуб, які выступае ў Лізе чэмпіёнаў
19-гадовы Адукадзір Хусанаў, які выступае ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі, можа перайсці ў французскі „Ланс”. Як паведамляе крыніца, перамовы вядуцца актыўна і французы сур’ёзна зацікаўлены ў гульцу „Энергетыка- БДУ”. Калі трансфер адбудзецца, Хусанаў стане першым прадстаўніком Узбекістана ў гісторыі французскай Лігі 1. Згодна з Transfermarkt, футбаліст ацэньваецца ў 750 тысяч еўра. Адукадзір дэбютаваў у складзе „Энергетыка-БДУ” 3 красавіка 2022 у матчы супраць жодзінскага „Тарпеда-БелАЗ”. У сёлетнім сезоне абаронца згуляў восем матчаў і забіў адзін гол. „Ланс” заняў у чэмпіянаце Францыі другое месца і кваліфікаваўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.
Шкурын адкрыў лік у таварыскім матчы з «Сяркай»
Беларускі форвард польскай «Сталі» Мелец Ілля Шкурын забіў мяч на 6-й хвіліне таварыскага матчу з «Сяркай» з трэцяга дывізіёна чэмпіяната Польшчы. Шкурын дэбютаваў за «Сталь» 8 ліпеня ў таварыскай сустрэчы супраць украінскай «Зары» – яго каманда прайграла 0:1.
Кадола пераходзіць у менскае «Дынама»
Беларускі нападнік маскоўскага «Дынама» Уладзіслаў Кадола перайшоў у мінскае «Дынама» , паведамляе Telegram-канал «Хоккейная варка».
Па дадзеных крыніцы, кантракт будзе дзейнічаць два гады. Кадола таксама з’яўляецца цэнтральным нападнікам зборнай Беларусі. У мінулым сезоне ў складзе маскоўскага «Дынама» хакеіст прыняў удзел у 54-х матчах, у якіх набраў 20 (6+14) ачкоў пры паказчыку карыснасці «-1». У трох матчах плэй-оф Кадола аформіў гол плюс пас.
Беларускае Радыё Рацыя
