Дуплет Дар’і Домрачавай



Чарговай перамогі дасягнула беларуская біятланістка Дар’я Домрачава на этапе Кубку свету. Пасля выйгрышу спрынту ў Антхольцы (па-італійску – Антэрсэльве) беларуска яшчэ больш павялічыла сваю перавагу ў гонцы пераследу на 10 км. Стартаваўшы першай, яна ні на хвіліну не дазволіла засумнявацца ў сваёй перавазе. У выніку Домрачава апярэдзіла фінішаваўшую другой Дар’ю Віралайнен з Расеі ажно на 1 хвіліну 21 секунду. Бронзу фінішным спуртам здабыла фінка Кайса Мякярайнен, якая была неверагодна хуткай на лыжні, але „накручвала” штрафныя кругі пасля промахаў пры стральбе. ДД сваім парадкам не трапіла ў мішэнь толькі раз. А вось Надзеі Скардзіне гонка не ўдалася – у выніку яна прыехала на фініш 28-й. Настасся Дубарэзава ў выніковым пратаколе ўзнялася на 31-ы радок.

У агульным заліку Кубку свету Домрачава скараціла розніцу з Мякярайнен яшчэ на 12 ачкоў. Цяпер беларуска адстае на 40 пунктаў ад першага месца.

Беларускае Радыё Рацыя