Два „абаранкі” ад Азаранкі
Вікторыя Азаранка ў сваім стартавым матчы Australian Open разграміла прадстаўніцу Бельгіі Элісан Эйтванк – 6:0, 6:0. Такі лік у сучасным тэнісе на турніры высокага роўню сустракаецца надзвычай рэдка. Азаранка, якая набрала аптымальную форму, не аддала суперніцы (43-й ракетцы свету) аніводнага гейму, бязлітасна расправіўшыся з ёй надзвычай хутка.
У другім крузе Азаранка (на сёння 14-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сустрэнецца з малаведамай чарнагоркай Данкай Кавініч (54-ы нумар у класіфікацыі)
Сенсацыяй першага дня жаночага адзіночнага турніру стала параза румынкі Сімоны Халеп (2-я ракетка свету), якая пакідае турнір. Выбыла пасля першага кругу і тытулаваная амерыканка Вінус Уільямс.
На жаль няўдача падпільнавала іншую беларускую прадстаўніцу – Вольга Гаварцова ў двух сетах прайграла Тацяне Марыі з Нямеччыны – 4:6, 3:6.
Беларускае Радыё Рацыя