Дыега Марадона хоча атрымаць расейскае грамадзянства



Легендарны аргентынскі футбаліст Дыега Марадона хоча атрымаць расейскае грамадзянства, паведамляе выданне «Савецкі спорт».

Марадона падчас візіту ў рамках руху «Расея любіць футбол» пабываў у Маскве і Санкт-Пецярбургу, а таксама на фінале Кубка канфедэрацый, у якім Германія перамагла Чылі (1: 0).

Раней Дыега Марадона заявіў, што захапляецца прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі  Уладзімірам Пуціным. Аргентынец выказаў жаданне сустрэцца з расейскім лідарам перад чэмпіянатам свету па футболе, які пройдзе летам 2018. Таксама легендарны футбаліст прызнаўся, што хацеў бы стаць трэнерам зборнай Расеі па футболе.

Фота: Gettyimages