«Дынама-Берасце»: Да пабачэння, былыя няўдачы!



Футбольны клуб «Дынама-Берасце» з лікам 2:1 у таварыскім матчы абыграў дублёраў маскоўскага «Спартака».

ee760d1c1474fde7f8f71a96b2452e29_L

Правядзенне падобных сустрэчаў і футбольных святаў стала мажлівым пасля з’яўлення ў клуба новага спонсара. «Такім чынам, мы хочам сказаць “Да пабачэння!” былым няўдачам,» – кажа дырэктар па развіцці клуба Віктар Радзькоў:

Мы хочам адзін аднаго зарадзіць энергіяй, каб перамагчы і дасягнуць самых высокіх мэтаў і задач у Чэмпіятаце Беларусі, Кубку Беларусі, а таксама на еўраарэне. Мы спрабуем вывесці наш чэмпіянат на больш высокі ўзровень. Чым больш такіх, як мы, з’явіцца на чэмпіянаце, тым цікавей будзе усім.

Са з’яўленнем новага спонсара змяніўся як склад каманды, так і яе маркетынг. Па выніках апошніх чатырох тураў у чэмпіянаце Беларусі каманда ўзнялася з дна турнірнай табліцы на 11 месца і плануе замахнуцца на вышэйшыя прыступкі. Апроч таго, у Берасці пачалі праводзіцца рознага ўзроўню святы пад эгідай «Дынама», у каманды з’явіўся і беларускамоўны гімн.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота dynamo-brest.by