«Дынама-Брэст» узяло тры ачкі ў гульні з «Віцебскам»



У межах 20 тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай Лізе берасцейскае «Дынама» дома перамагло футбольны клуб «Віцебск». Выніковы лік на табло 1:0.

Галоўны трэнер берасцейцаў Сяргей Кавальчук зазначыў, што гульня была цяжкай:

– На самой справе, не ўсё яшчэ роўна і гладка, ёсць яшчэ праблемы, але хлопцы малайцы – на першым месцы быў вынік, тым больш з “Віцебскам”. І вельмі рад, што мы праявілі характар.

Такім чынам, футбольны клуб «Дынама-Брэст» у выніку перамогі над «Віцебскам» набраў тры ачкі і цяпер мае 29 пунктаў плюс дзве гульні ў запасе. Адзіны мяч у браму віцеблянаў забіў нападнік Міхаіл Гардзяйчук.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота sportpanorama.by