«Дынама-Брэст» працягвае пераможную серыю ў чэмпіянаце



У чарговым туры чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе дзейсныя чэмпіёны ў хатнім матчы абыгралі клуб «Гарадзея» з лікам 3:1. Галамі ў браму «цукровазаводцаў» адзначыліся Арцём Мілеўскі, Дзяніс Лапцеў і Міхаіл Гардзяйчук. У суперніка ж адзначыўся Сяргей Архіпаў. Сустрэчу пракаментаваў галоўны трэнер ФК «Гарадзея» Алег Радушка:

– Прайгралі матч «Дынама-Брэст» 3:1. Хачу павіншаваць іх з перамогай. У прынцыпе – усё.

Для берасцейцаў гэта чацвёрты запар пераможны матч у чэмпіянаце Беларусі. Кажа галоўны трэнер ФК «Дынама-Брэст» Сяргей Кавальчук:

– Мы чакалі, што будзе складаная гульня. Зразумела, не планавалі прапусціць, але прапусцілі першы мяч. Таму нам далей было складана ўзломваць дастаткова арганізаваную абарону суперніка. Было цяжка, але хлопцы – малайцы – справіліся і перамаглі.

Цяпер каманда па колькасці ачкоў (25) зраўнялася з салігорскім «Шахцёрам», які займае другі радок у турнірнай табліцы, аднак мае гульню ў запасе. Наперадзе па-ранейшаму барысаўскі «БАТЭ».

Беларускае Радыё Рацыя