«Дынама-Брэст» разграміў ФК «Мінск»
У 12-м туры Чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе берасцейскае «Дынама» ў хатнім матчы перамагло футбольны клуб «Мінск». Выніковы лік на табло: 6:1 на карысць «берасцейцаў», нягледзячы на тое, што „мінчукі” адкрылі лік першымі.
Перамогу каментуе галоўны трэнер «Дынама-Брэст» Сяргей Кавальчук:
– Прыемна перамагаць дома з добрым лікам. Другі тайм атрымаўся вельмі добрым. Адзінае, што ў пачатку зрабілі памылку, за якую супернік пакараў. Не скажу, што было лёгка. Але пасля індывідуальнае майстэрства футбалістаў дало такі вынік. Хлопцы малайцы, усіх з перамогай!
Такім чынам, па выніках 12-ці тураў дзейсны чэмпіён Беларусі «Дынама-Брэст» займае 5 радок у турнірнай табліцы сёлетняга чэмпіянату з 19 ачкамі. Ад першага радка, які займае барысаўскі «БАТЭ», «дынамаўцаў» аддзяляе 6 ачкоў. Што праўда «барысаўчане» маюць гульню ў запасе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота sportpanorama.by