“Дынама-Брэст” сустрэнецца з “Ягелоніяй”
7 верасня “Дынама-Брэст” згуляе з “Ягелоніяй” (Беласток). Матч будзе таварыскі і адбудзецца ён на стадыёне „Берасцейскі” ў дні святкавання 1000-годдзя горада.
„Футбол цікавы не толькі афіцыйнымі, але і такімі таварыскімі сустрэчамі”, – лічаць шматгадовыя заўзятары „Дынама”:
– Я сачу за камандай з дзяцінства. Бачна, што сам клуб прагне ўвагі да сябе. Што ён на шмат што гатовы дзеля гэтага.
– На гульню трэба ісці. Запрашаюць – трэба ісці!
Акрамя таго, гэты матч будзе развітальным для легенды берасцейскага футбола Рамана Васілюка. Ён – карэнны берасцеец, які пачаў кар’еру ў родным клубе ў 1996 годзе. У складзе дынамаўцаў ён правёў 240 матчаў і забіў 96 галоў. Пачатак сустрэчы 7 верасня ў 17:30. Кошт квітка на ўсе месцы стадыёна, незалежна ад сектара, 3 рублі.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце