„Дынама” прайграла юбілейны матч
У рамках групавога этапу футбольнай Лігі Еўропы адбыліся матчы 4-га тура. Менскае “Дынама” правяло свой 100-ы матч у еўракубках і пацярпела паразу. “Дынама” прапусціла гол у канцоўцы першага тайма ад «Генгама» – на 44-й хвіліне забіў Клаўдыё Бовэ, у сярэдзіне другога дынамаўцы не скарысталіся шанцам параўняць лік – на 55-й хвіліне Ігар Стасевіч не рэалізаваў пенальці, а на 86-й хвіліне Крыстаф Мандан падвоіў перавагу французаў 2:0.
Харкаўскі «Металіст» на выездзе пацярпеў паразу ад варшаўскай «Легіі». Матч групы L скончыўся з лікам 2:1. У палякаў галы забілі Марэк Саганоўскі і Анджэй Дуда, у складзе ўкраінскай каманды вызначыўся Васіль Кобін. «Легія» выйграла ўсе чатыры праведзеныя сустрэчы.
Беларускае Радыё Рацыя