„Дынамаўскае дэрбі” прысвецяць беларускай культуры і традыцыям
Футбалісты „Дынама Берасце” ў відэаанонсе запрашаюць заўзятараў на „дынамаўскае дэрбі”. Адпаведны беларускамоўны ролік са спартоўцамі апранутымі ў вышыванкі з’явіўся на афіцыйным YouTube-канале клуба.
Матч паміж камандамі „Дынама Берасце” і „Дынама Менск” адбудзецца 14 ліпеня на абласным спартовым комплексе „Берасцейскі”. Пачатак у 20:45 па беларускім часе.
„Гэты матч прысвечаны беларускай культуры і традыцыям. Усе заўзятары, якія прыйдуць на гульню ў вопратцы з элементамі нацыянальнай культуры, атрымаюць зніжку 5% на пакупкі ў клубным фан-шопе”, – гаворыцца на сайце клуба.
Беларускае Радыё Рацыя