Дынамаўскае дэрбі скончылася мірам



У цэнтральным матчы 26 тура футбольнага чэмпіянату Беларусі менскае і берасцейскае „Дынама” разышліся мірам – 1:1. У першым тайме вызначаліся сталічнікі – мяч на рахунку партугальскага легіянера Луіса Рошы, у другім тайме Павел Савіцкі параўняў лічбы на табло. На рахунку Савіцкага – лепшага бамбардзіра чэмпіяната стала 12 галоў.

Барысаўскі БАТЭ зрабіў яшчэ адзін важкі крок да чэмпіёнства. У Гомелі флагман айчыннага футболу задаволіўся мінімальнай вікторыяй 1:0 – перамогу гасцям на 83-й хвіліне прынёс Максім Скавыш.

Жодзінскае „Тарпеда”, перамогшы аднаго з лідараў – салігорскі „Шахцёр” 1:0, засталося ў пуле прэтэндэнтаў на медалі. Цікава, што адзіны мяч у гэтай сустрэчы быў забіты ўжо на першай хвіліне. 

Гарадзенскі „Нёман” правёў чарговы няўдалы матч – дома ён згуляў унічыю з сталічным „Праменем” – 0:0.

Становішча лідараў турніру, якім засталося правесці па 5 матчаў, зараз такое:

1. БАТЭ – 63 ачкі

2. ФК „Віцебск” – 53

3. „Шахцёр” – 51

4. „Дынама” Менск – 50

5. „Тарпеда”-БелАЗ – 46

6. „Дынама” Берасце – 45

Беларускае Радыё Рацыя

фота Прессбол