Дырэктар „Ягелоніі”: У клуба іншае меркаванне па справе Зубовіча



Беластоцкая „Ягелонія” рыхтуе афіцыйны адказ на аднабаковае скасаванне кантракту з клубам беларускага нападніка Ягора Зубовіча.

„Зубовіч даслаў ліст у клуб. Рыхтуем адказ, у нас іншае меркаванне па гэтай справе” – напісала ў сваім твітары кіраўнік дырэктар „Ягелоніі” Агнешка Сычэўска, выконваючая таксама абавязкі прэс-сакратара клуба.

Раней паведамлялася, што Ягор Зубовіч ў аднабаковым парадку скасаваў кантракт з „Ягелоніяй” сувязі з неаднаразовымі і грубымі парушэннямі клубам умоў пагаднення, у тым ліку сістэматычнай нявыплатай заробку. У бліжэйшы час футбаліст звернецца са скаргай у Міжнародную федэрацыю футбола ў адпаведнасці з рэгламентам ФІФА па статусе і трансферах футбалістаў.