Джані Інфанціна стаў прэзідэнтам ФІФА



Джані Інфанціна стаў прэзідэнтам ФІФА. Вынікі другога тура выбараў: 4 галасы дасталіся прынцу Іарданіі Алі бін Аль-Гусэйну, 115 – генсеку УЕФА Джані Інфанціна, 88 – прэзідэнту Азіяцкай канфедэрацыі футбола шэйху Салман бін Ібрагім Аль-Халіфу, а былы намеснік генеральнага сакратара ФІФА Жэром Шампань не набраў ніводнага бала.

Інфанціна

Нагадаем, дзейны кіраўнік ФІФА Ёзэф Блатэр не змог удзельнічаць у кангрэсе, таму што рашэннем камітэта па этыцы ён адхілены ад футбола на шэсць гадоў.

Новы прэзідэнт ФІФА абраны на чатырохгадовы тэрмін.