Джэф Плат згуляе ў камандзе Беларусі супраць Канады
Нападаючы маскоўскага ЦСКА Джэф Плат згуляе ў камандзе Беларусі супраць Канады напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Пхёнчхане. Матч адбудзецца 6 лютага ў Рызе.
Трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі назваў склад на маючы адбыцца збор і таварыскі матч. У складзе каманды Дэйва Льюіса 26 ігракоў, у тым ліку 14 з менскага „Дынама”. За канадцаў у маючай адбыцца сустрэчы таксама могуць выступіць „дынамаўцы” – абаронцы Марк-Андрэ Граньяні і нападаючы Куінтан Хаўдэн.
Зборная Беларусі, якая не прайшла адбор на Гульні, пачне трэніроўкі на „Мінск-Арэне” з 29 студзеня, пасля чаго адправіцца ў Маскву, дзе 30 студзеня выступіць спарынг-партнёрам яшчэ аднаго ўдзельніка Алімпіяды – каманды Расеі. 1 лютага падапечныя Дэйва Льюіса згуляюць з маладзёжнай зборнай Расеі.
На збор трэнерскім штабам таксама запрашаліся абаронцы менскага „Дынама” Уладзімір Дзянісаў, Дзмітрый Корабаў, Андрэй Касціцын, Павел Варабей, Раман Грабарэнка (усе – „Куньлунь Рэд Стар”, КХЛ) і Мікалай Стасенка („Поўначсталь”), аднак па розных прычынах яны не змогуць прыняць удзел у падрыхтоўцы зборнай.