Дзіна Сазанавец – чэмпіёнка Еўропы!



На чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы, што праходзіць у сталіцы Грузіі Тбілісі, скарбонка зборнай Беларусі папоўнілася двума медалямі. Дзіна Сазанавец стала чэмпіёнкай у вагавай катэгорыі да 69 кг. У суме яна набрала 255 кг і намнога апярэдзіла расейку Яну Кандрашову (235 кг) і азэрбайджанку Анастасію Ібраімлі (233 кг). Тым самым Сазанавец абараніла свой мінулагодні тытул. Яшчэ адна беларуска Марына Шкерманкова з капіталам 232 кг заняла 4-е месца.

Пазней беларус Мікалай Новікаў стаў бронзавым прызёрам у катэгорыі да 85 кг. Гэта ўжо трэці яго аналагічны поспех на кантынентальных першынствах. На гэты раз Новікаў падняў у суме 361 кг (166+195). Перамог тут француз Энекен – 367 кг (165+202). Беларускае Радыё Рацыя