Дзінара Алімбекава завяршыла год на 3-м месцы агульнага заліку Кубка свету
Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава завяршыла 2021 год на трэцім месцы агульнага заліку Кубка свету. Пасля чатырох этапаў у актыве алімпійскай чэмпіёнкі 327 ачкоў.
Лідзіруе нарвежка Мартэ Олсбю-Ройселан – 417 ачкоў, другой ідзе шведская спартоўка Эльвіра Эберг, на чацвёртай пазіцыі аўстрыйская біятланістка Ліза Тэрэза Хаўзер, замыкае пяцёрку лідараў беларуска Ганна Сола. Яшчэ дзве беларускі Ірына Лешчанка і Алена Кручынкіна займаюць 62-е і 63-е месцы адпаведна.
НХЛ праз два дні аб’явіць аб тым, што не едзе на Алімпіяду
Стала вядома, што НХЛ і прафсаюз гульцоў (НХЛПА) не будуць чакаць да 10 студзеня, а прыйдуць да рашэння ці ехаць на Алімпіяду ўжо праз пару дзён. Пра гэта паведаміла крыніца, набліжаная да перамоваў. Цяпер НХЛ аб’явіла аб тым, што пераносіць 12 матчаў да навагодніх святаў, калі каманды перасякаюць мяжу паміж ЗША і Канадай. Раней былі перанесены яшчэ 20 матчаў. Праз два дні будзе абвешчана, што НХЛ на Алімпіяду не едзе. Гэта будзе дамоўленасць паміж лігай і прафсаюзам. Пры гэтым асобным хакеістам НХЛ паехаць на Алімпіяду не дазволяць – ці ўсе, ці ніхто. Гэта будзе цэнтралізаванае рашэнне.
Георгій Кантарыя развітаўся з „Нёманам”
Грузінскі абаронца Георгій Кантарыя больш не будзе выступаць за гарадзенскі „Нёман”. Такую інфармацыю прыводзіць Football.by. У шэрагах „Нёмана” Кантарыя правёў пяць гадоў, а ў апошнім сезоне адыграў 19 матчаў і аддаў адну дзейсную перадачу.
Баскетбалісткі „Гарызонта” другі раз запар заваявалі Кубак Беларусі
Баскетбалісткі „Гарызонта” другі раз запар сталі ўладальніцамі Кубка Беларусі. У фінальным паядынку 25-га кубкавага розыгрышу падапечныя Наталлі Трафімавай адолелі „Цмокі-Менск” з перавагай у чатыры балы – 54:50 (16:6, 11:12, 15:13, 19:12). У складзе пераможцаў самай выніковай стала Адрыяна Вэб, у актыве якой 17 ачкоў. У паўфінале „Гарызонт” разграміў „Гомельскіх рысяў” – 87:42, а „Цмокi” з цяжкасцю адолелі гарадзенскую „Алімпію” з мінімальнай перавагай – 84:83. У матчы за бронзу баскетбалісткі „Алімпіі” аказаліся мацнейшымі за гамяльчанак – 79:57.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: championat.com