Дзмітрый Краўчанка стаў новым трэнерам ХК „Металург-Жлобін”
Дзмітрый Краўчанка стаў новым трэнерам ХК „Металург-Жлобін”. На гэтай пасадзе ён змяніў Анатоля Сцепанішчава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Федэрацыі хакея Беларусі. Пад кіраўніцтвам ранейшага настаўніка жлобінская хакейная дружына дамаглася лепшага выніку з 2013-га года, выйшаўшы ў паўфінал плэй-оф Кубка Прэзідэнта. Што тычыцца Дзмітрыя Краўчанкі, на ўзроўні элітнага дывізіёна чэмпіянату Беларусі ён узначальваў гарадзенскі „Нёман”, з якім выйграваў чэмпіянат Беларусі ў 2013 годзе. У 2011-м і 2012-м гадах станавіўся з гэтай дружынай срэбраным прызёрам турніру. Таксама працаваў у „Дынама-Маладэчна”. Быў запатрабаваны ў якасці асістэнта галоўнага трэнера мінскага „Дынама” ў КХЛ. У 2011-м і 2013 гадах прызнаваўся лепшым хакейным трэнерам Беларусі.
Уладзіслаў Калячонак уключаны на розыгрыш Кубка Стэнлі
Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак трапіў у заяўку „Фларыды” на розыгрыш Кубка Стэнлі. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт клуба. Беларус заяўлены пад 64-м нумарам Цяперашні сезон Калячонак пачынаў у менскім „Дынама”, за якое правёў 46 матчаў, зарабіўшы 6 (1 + 5) ачкоў. У АХЛ хакеіст гуляў за „Сірак’юз Кранч”: у 10 матчах беларус набраў 2 ачкі.
У Берасці знік 20-гадовы футбаліст з Нігерыі
У вышук аб’яўлены 20-гадовы футбаліст з Нігерыі Задзі Чукву Еммануэл, які знаходзіўся ў Берасці. Аб некаторых абставінах распавялі ў телеграм-канале «вышуквае міліцыя». – Звярнуўся прадстаўнік футбольнай каманды і паведаміў, што 7 траўня пасля спартовых збораў футбаліст не вярнуўся ў гасцініцу. Мог адправіцца ў Менск. Такім чынам, спартоўца шукаюць ужо 11-ы дзень. Што нігерыйская каманда рабіла ў Берасці, не ўдакладняецца, але, магчыма, гаворка ідзе аб камандзе Lion Heart, якая праводзіла збор на Берасцейшчыне.
Суперкары Раналду вывозяць з Турына
Нападнік «Ювентуса» Крышціяну Раналду можа пакінуць каманду ў летнія трансфернае акно. У сацыяльных сетках з’явілася відэа, на якім партугалец вывозіць з Турына свой аўтапарк. У роліку бачна, як суперкары футбаліста загружаюць на грузавік, які належыць лісабонскай транспартнай кампаніі. Выданне Tuttosport адзначае, што прыбыццё аўтамабіляў Раналду у 2018 годзе ў Турын стала знакам аб пераходзе гульца ў «Ювентус». Цяпер жа машыны могуць рушыць у іншым накірунку. Раней паведамлялася, што Раналду папросіць «Ювентус» адпусціць яго, калі клуб не выйдзе ў Лігу чэмпіёнаў. Маці футбаліста Далорэс Авейру паабяцала заўзятарам «Спортынга» вярнуць яго ў каманду з Лісабона, а сам партугалец ужо набыў у горадзе вялікі пентхаус коштам больш за сем мільёнаў еўра. Аднак агент Жоржэ Мендэш абверг чуткі пра пераход гульца. Дзеючы кантракт 36-гадовага гульца з «Ювентусам» разлічаны да чэрвеня 2022 года. У бягучым сезоне Серыі А Раналду правёў 32 матчы, забіў 28 мячоў і зрабіў 2 выніковыя перадачы. Раналду выступаў за «Спортынг» з 2002 па 2003 год.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя