Дзмітрый Мінько выйграў срэбра турніру „Вялікага шлема” па дзюдо
Дзюдаіст Дзмітрый Мінько стаў срэбраным прызёрам турніру серыі „Вялікага шлема” у Тэль-Авіве, паведамілі ў прэс-службе Беларускай федэрацыі дзюдо. Ураджэнец Магілёва, які выступае ў вагавай катэгорыі да 66 кг, у вырашальным паядынку сустрэўся з крыўдзіцелем яшчэ аднаго беларуса Дзмітрыя Шэршаня, іспанцам Альберта Марцінам Гайтэра і вымушаны быў прызнаць перавагу суперніка. Тым не менш трапленне на п’едэстал турніру ў Тэль-Авіве прынесла Дзмітрыю Мінькову 700 ачкоў у сусветны рэйтынг. У Тэль-Авіве на татамі выйдуць яшчэ некалькі беларускіх дзюдаістаў: Вадзім Шока, Мікіта Свірыд, Уладзіслаў Цярпіцкі, Аляксандр Вахавяк і Марына Слуцкая.
Аляксей Гаўролавіч папоўніў „Нёман”
Кантракт з гарадзенскім „Нёманам”, разлічаны да канца гэтага сезона, падпісаў абаронца Аляксей Гаўролавіч. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт гарадзенскага клуба. У студзені мінулага года футбаліст падпісаў кантракт з казахстанскім „Окжэтпесам”, за які адыграў 16 сустрэч у мясцовай прэм’ер-лізе.
55-гадовы беларускі спецыяліст Віталь Паўлаў стаў галоўным трэнерам бабруйскай „Белшыны”, якая правядзе наступны сезон у першай лізе чэмпіянату Беларусі, куды трапіла пасля таго, як заняла 15-е месца ў эліце ў мінулым годзе. Апошнім месцам працы настаўніка быў „Слуцк”, які ён пакінуў мінулым летам. Гэта другое прышэсце Паўлава ў шэрагі „Белшыны”. Там ён з перапынкамі ў рознай якасці працаваў з 2010 па 2017-ы год
Расейскі паўабаронца Павел Карасёў прайшоў медагляд у БАТЭ.
У бліжэйшы час 28-гадовы футбаліст падпіша кантракт з барысаўскім клубам, паведамляе журналіст Уладзіслаў Татур. У бягучым розыгрышы РПЛ Карасёў правёў 19 матчаў, у якіх набраў 1 + 2 па сістэме „гол + пас”.
Беларускі спецыяліст Андрэй Хлебасолаў пакінуў пасаду галоўнага трэнера „Баранавічаў” (Д2). „Спецыяліст не зможа кіраваць камандай у першай лізе, у сувязі з адсутнасцю трэнерскай катэгорыі, але застанецца працаваць у структуры клуба”, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Ірына Крыўко пачынае, Алена Кручынкіна завяршае. Стаў вядомы склад жаночай зборнай Беларусі на эстафету
Сёння на чэмпіянаце свету ў славенскай Паклюцы адбудуцца дзве біятлонныя гонкі, першая з іх – жаночая, якая пачнецца ў 13.45 па менскім часе. Трэнерскі штаб вызначыўся з імёнамі і размяшчэннем па этапах тых, хто прадставіць нашу каманду. Першай выйдзе на дыстанцыю Ірына Крыўко, якая перадасць эстафету Дынары Алімбекавай, а тая Ганне Сола, завяршаць эстафету будзе Алена Кручынкіна.
Андрэй Арлоўскі 20 лютага сустрэўся з Томам Аспіналем
У Лас-Вегасе (ЗША) пройдзе вечар змешаных адзінаборстваў, адзін з баёў якога пройдзе з удзелам беларускага спартоўца Андрэя Арлоўскага.
42-гадовы баец будзе супрацьстаяць брытанцу Тому Аспіналю. Фаварытам паядынку з’яўляецца праціўнік. Два апошнія баі летась завяршыліся перамогамі Арлоўскага.
Матч паміж „Лацыё” і „Баварыяй” пад пагрозай зрыву
Правядзенне матчу 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў паміж „Лацыё” і „Баварыяй” пад пагрозай зрыву. Пра гэта паведамляе ARD Sportschau. Прычынай можа стаць распаўсюд каронавірусу ў нямецкім клубе. Раней станоўчы тэст здаў Бенжамен Павар. Ён стаў чацвёртым гульцом „Баварыі”, у якога выявілі вірус за апошні час.
Беларускае Радыё Рацыя