Дзмітрый Знахарэнка перайшоў на прагляд у „Юнацтва”



З гульцом абароны заключана прагляднае пагадненне. Знахарэнка ўжо дазаяўлены на Кубак Салея пад 73 нумарам і зможа прыняць удзел у найбліжэйшым матчы з „Металургам”.

Мінулы сезон абаронца правёў у салігорскім „Шахцёры”, правёў 39 матчаў з улікам плэй-оф, запісаўшы ў свой актыў 11 (2+9) ачкоў. Гэтым летам праходзіў прагляд у мінскім „Дынама”. У сезоне 2015/16 дэбютаваў у КХЛ у складзе мінскага „Дынама”, за якое гуляў да 2021 года. У стане „зуброў” у яго 264 гульні, Кубак Салея і 21 (3+18) выніковы бал. У сезоне 2021/22 выступаў у КХЛ за хабараўскі „Амур”, у складзе якога аддаў 2 выніковыя перадачы ў 35 матчах чэмпіянату. Знахаранка ўжо гуляў у „Юнацтве” ў сезоне 2018/19, правёўшы 3 матчы ў рэгулярным сезоне, 2 сустрэчы ў Лізе чэмпіёнаў, і 8 гульняў у кубку, запісаўшы ў свой актыў 3 (1+2) ачкі і стаўшы Чэмпіёнам Беларус

Беларускія тэнісісты стартуюць у кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату ЗША

Беларускія тэнісісты правядуць сёння ў Нью-Йорку стартавыя паядынкі кваліфікацыі адкрытага чэмпіянату ЗША, апошняга ў сезоне турніру серыі „Вялікага шлема”. У жаночым адзіночным разрадзе Ірына Шымановіч  сустрэнецца з румынкай Жаклін Крысціян, Юлія Гатоўка будзе супернічаць з расійскай тэнісісткай Таццянай Прозаравай, а Вольга Гаварцова згуляе з амерыканкай Валеры Глозман. У мужчынскім турніры першым супернікам беларуса Ягора Герасімава будзе японскі тэнісіст Сінтара Мачызукі. Каб прабіцца ў асноўную сетку US Open, тэнісістам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры.

Без удзелу ў кваліфікацыі выступяць Вікторыя Азаранка, Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч і Ілля Івашка. Матчы асноўнага этапа пройдуць на адкрытых хардавых кортах Нью-Йорка з 28 жніўня па 10 верасня. Агульны прызавы фонд US Open-2023 складзе рэкордную суму – 65 мільёнаў даляраў.

„Нёман” прыме футбалістаў „Гомеля” ў адкладзеным матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі

Гарадзенскі „Нёман” прыме сёння на сваёй арэне футбалістаў „Гомеля” ў перанесеным матчы 18-га тура чэмпіянату Беларусі. У паядынку першага круга ў Гомелі супернікі забілі шэсць мячоў на дваіх, але так і не выявілі пераможцу – нічыя 3:3. Сустрэча на полі ЦСК „Нёман” пачнецца ў 20.00 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала „Беларусь 5”.

Апеляцыя „Ювентуса” аб вяртанні чэмпіёнскага тытула-2005/06 адхіленая

„Скудэта” за той сезон канчаткова засталося за „Інтэрам”, паведамляе агенцтва Ansa. Міланскі клуб нараўне з італьянскай федэрацыяй футбола і Алімпійскім камітэтам Італіі быў у ліку адказчыкаў па справе.

Нагадаем, што „Ювентус” завяршыў сезон-2005/06 з рэкордным 91 ачком у чэмпіянаце, але з-за карупцыйнага скандалу ў італьянскім футболе, вядомым як „кальчаполі”, быў дыскваліфікаваны, пазбаўлены тытула і пераведзены ў Серыю „В”. „Мілан”, які заняў другое месца, таксама быў пакараны і пераможцам стаў „Інтэр”, які завяршыў той чэмпіянат на трэцім месцы. Для „змей” гэты чэмпіёнскі тытул стаў 14-м у гісторыі.

Беларускае Радыё Рацыя