East Judo Open у Беластоку
80 маладых спартсменаў з Беларусі (Гародня, Менск) удзельнічаюць у Беластоку ў турніры East Judo Open.
Беларусы выступаюць амаль ва ўсіх узроставых і вагавых катэгорыях.
– Прыехалі з Беларусі, з горада Гародні, прывезлі 40 дзяцей рознага ўзросту. У нас спартовая школа адзінаборстваў у Гародні.
– Мне тата прапанаваў, я пачала займацца, мне спадабалася. Шмат цікавага, знайшла шмат сяброў новых.
– Чэмпіён Рэспублікі Беларусь, спартакіяду выйграў. Часта ў прызёрах, ездзім у Польшчу часта на гэты турнір.
– Ставяцца да спаборніцтваў прафесійна, ведаюць навошта прыязджаюць.
Турнір East Judo Open праходзіць у спартовай зале Палітэхнічнага інстытута ў Беластоку. У нядзелю выступяць старэйшыя спартоўцы.
[Not a valid template]
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара