Эбонг упершыню прызнаны лепшым футбалістам Беларусі



Паўабаронца нацыянальнай зборнай Беларусі і казахстанскага клуба „Астана” Макс Эбонг упершыню прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі. Такі вынік традыцыйнага штогадовага апытання, у якім прынялі ўдзел беларускія футбольныя спецыялісты і спартовыя журналісты. Цырымонія падвядзення вынікаў футбольнага сезона „Зорны мяч – 2023” прайшла ў Менску. У мінулым сезоне 24-гадовы Макс Эбонг стаў уладальнікам Суперкубка Казахстана і быў адным з лідэраў зборнай Беларусі ў матчах адборавага турніру Еўра-2024. Найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі стаў нападнік чэмпіёна краіны менскага „Дынама” Уладзіслаў Марозаў. Ён таксама прызнаны найлепшым форвардам, самым выніковым гульцом і выйграў бамбардзірскую гонку, забіўшы 16 мячоў. Сярод галкіпераў не было роўных Сяргею Ігнатовічу з салігорскага „Шахцёра”, Сяргей Карповіч з гарадзенскага „Нёмана” стаў найлепшым абаронцам, а Арцём Канцавы з барысаўскага БАТЭ названы найлепшым паўабаронцам. Найлепшым трэнерам года прызнаны настаўнік гарадзенскага „Нёмана” Ігар Кавалевіч.

„Манчэстэр Юнайтэд” застаўся без еўракубкаў

У групе „А” футбольнай Лігі чэмпіёнаў тры каманды прэтэндавалі на два месцы, якія даюць права працягнуць выступы на еўраарэне. Толькі «Баварыя» даўно вырашыла ўсе турнірныя задачы, што не перашкодзіла мюнхенскаму суперклубу ўзяць верх на выездзе над «Манчэстэр Юнайтэд» 1:0 і сарваць джэк-пот – 18 ачкоў з 18 магчымых. Параза пазбавіла манкуніянцаў міжнароднага календара на бліжэйшыя паўгода. У бітве за другую пуцёўку ў плэй-оф „Капенгаген” узяў верх над „Галатасараем” 1:0 і адправіў туркаў у Лігу Еўропы. Мадрыдскі „Рэал” таксама набраў максімальную колькасць ачкоў на групавым раундзе, у валявым стылі выйграўшы ў Берліне. Героем матча стаў 33-гадовы экс-форвард „Эспаньёла” Хасэлу, які аформіў у другім тайме дубль. У канцы першага тайма не змог рэалізаваць пенальці Лука Модрыч. Выйгрыш «сметанковым» прынёс Дані Себальас 3:2. Без сенсацыі завяршыўся паядынак у Неапалі. Зрэшты, зыходзячы з выніку ў сталіцы Германіі, футбалісты „Брагі” былі радыя і выніку 0:2. Іх еўрапейская кампанія працягнецца ў другім па значнасці турніры. У групе «D» фаварыты не змаглі забіць у Мілане. «Інтэр» згуляўшы ўнічыю з іспанскім „Рэал-Сасьедад” – 0:0 па агульнай розніцы мячоў саступіў першы радок баскам. А вось «Бенфіка» ў Аўстрыі абыграла „Зальцбург” 3:1 і працягне выступы ў Лізе Еўропы.

Ціханцоў выйграў срэбра ў рыўку на турніры Гран-пры ў Досе

У сталіцы Катара горадзе Доха працягваецца турнір па цяжкай атлетыцы IWF Grand Prix II, які з’яўляецца кваліфікацыйным да Алімпійскіх гульняў у Парыжы. У аўторак адбыліся спаборніцтвы ў мужчын у вагавай катэгорыі да 102 кг, дзе беларускую каманду прадстаўляў Сяргей Шаранкоў. Паспяховей выступіў больш вопытны Ціханцоў: рывок беларус пачаў з удалага падыходу на 166 кг, затым не справіўся са штангай у 176 кг, але ў трэцяй спробе зафіксаваў вагу на адзін кілаграм больш. Вынік Яўгена ў 177 кг стаў другім сярод усіх 29 удзельнікаў, што прынесла яму малы срэбраны медаль. Штуршок склаўся для Ціханцова менш паспяховым: беларус стартаваў са станоўчых падыходаў на 196 кг і 210 кг, аднак вага ў 221 кг яму не пакарылася. Лепшы паказчык Яўгена апынуўся толькі шостым, па суме двубор’я 387 кг наш штангіст заняў выніковае пятае месца. Сяргей Шаранкоў набраў за абодва практыкаванні 376 кг (171+205) і ў фінальным пратаколе размясціўся на сёмай пазіцыі.

Баскетбалісты „Гродна-93” нанеслі першую паразу „Барысфену”

Баскетбалісты магілёўскага „Барысфена” зведалі першую паразу ў гульнях чэмпіянату Беларусі. Пасля 13 вікторый запар падначаленыя Андрэя Крываноса саступілі на сваёй арэне гасцям з „Гродна-93” 65:89. Каманда Дзмітрыя Кузьміна дагнала „Барысфен” – у абодвух клубаў зараз па 27 ачкоў, але ў „Барысфена” адна гульня ў запасе. На трэцяй пазіцыі знаходзіцца віцебскі „Рубон”, які мае 22 заліковыя балы.

Францыя разграміла Чэхію і выйшла ў паўфінал жаночага чэмпіяната свету па гандболе

Завяршыўся першы чвэрцьфінальны матч на жаночым чэмпіянаце свету па гандболе. Францужанкі не пакінулі шанцаў суперніцам з Чэхіі 33:22. Цяпер алімпійскія чэмпіёнкі-2020 згуляюць.

Беларускае Радыё Рацыя