Эдуарду Малафееву – 80
Аднаму з самых таленавітых і папулярных футбольных трэнераў Беларусі Эдуарду Малафееву 2 чэрвеня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння.
У 1963-1972 гадах Эдуард Малафееў гуляў нападаючым у складзе менскага “Дынама”. Усяго за менскую каманду ён правёў 278 матчаў, забіўшы пры гэтым 114 галоў, з’яўляючыся найлепшым бамбардзірам у яе гісторыі.
З 1963 года Эдуард Малафееў быў у складзе зборнай каманды СССР, згуляў 40 матчаў, забіў шэсць галоў. З’яўляецца бронзавым прызёрам чэмпіянату свету (1966), сярэбраным прызёрам чэмпіянату Еўропы.
У 1982 годзе ў якасці галоўнага трэнера Эдуард Малафееў прывёў менскае “Дынама” да залатых медалёў футбольнага чэмпіянату СССР.
Менскае „Дынама” – чэмпіён 1982 года.
У 1983-1986 гадах Эдуард Малафееў быў галоўным трэнерам маладзёжнай, алімпійскай, а затым і нацыянальнай зборнай каманды СССР. З 2000 да 2003 года трэнер узначальваў зборную Беларусі. Менавіта пры Эдуарду Малафееву зборная Беларусі дасягнула найлепшага выніку ў гісторыі, заняўшы трэцяе месца ў адборачнай групе.
Эдуард Малафееў – майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Беларусі.
З юбілеем Вас, Эдуард Васільевіч! Здароўя Вам, сіл, сямейнага дабрабыту! Дзякуй Вам за той светлы час, калі Вы зрабілі беларускі футбол самым любімым відам спорта для беларускіх заўзятараў!
Беларускае Радыё Рацыя