Эльвіра Герман – бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы
Беларуская бар’ерыстка Эльвіра Герман стала бронзавай прызёркай чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў залах.
У бегу на 60 метров с бар’ерамі ў фінале беларуска паказала вынік 8,00 сек.
Залаты медаль у гэтым відзе заваявала галяндка Надзін Вісэр – 6,82 сек, серабро дасталося немцы Сіндзі Роледэр – 7,97 сек.
Яшчэ адна, больш тытулаваная беларуская бар’ерыстка, Аліна Талай выступала пасля працяглага перапынку, звязанага з траўмай і змагла дайсці да паўфінальнай стадыі на гэтым чэмпіянаце.
Першынства кантынента па лёгкай атлетыцы ў залах праходзіць у шатляндскім горадзе Глазга.
Беларускае Радыё Рацыя