Этап Кубка свету па біятлоне пад пагрозай зрыву
Другі этап Кубка свету па біятлоне, які павінен прайсці з 12 па 14 снежня ў аўстрыйскім Хохфільцэне, апынуўся пад пагрозай зрыву. Шэсць гонак – два спрынты, дзве эстафеты і дзве гонкі пераследу – могуць не адбыцца з-за браку ў Хохфільцэне снегу. На дадзены момант абмяркоўваецца перанос спаборніцтваў з Аўстрыі ў шведскі Эстэрсунд, дзе цяпер праходзіць першы этап Кубка свету. Інфармацыя не атрымлівае пацверджання з афіцыйных крыніц. Па прагнозах, праз некалькі дзён у раёне біятлоннай трасы чакаюцца ападкі снегу і паніжэнне тэмпературы. Кубак свету па біятлоне стартаваў 30 лістапада ў Эстэрсундзе, дзе прайшла змяшаная эстафета. Пераможцам першага старту стала зборная Францыі, а беларуская каманда заняла адзінаццатае месца.
Беларускае Радыё Рацыя