Этапу Кубку свету ў Раўбічах не будзе



Міжнародны саюз біятланістаў канчаткова вызначыўся з месцам правядзення 8-га этапу Кубку свету па біятлоне. Пачаткова яго планавалася праводзіць у расейскай Цюмені, аднак пасля шматлікіх допінгавых скандалаў, Расею пазбавілі такога права.

8-ы этап пройдзе з 6-га па 12-е сакавіка ў фінскім горадзе Контыёлахці, паведамляе афіцыйны твітар міжнароднай федэрацыі біятлона. Перад гэтым пэўны час у ліку прэтэндэнтаў на правядзенне гэтага этапу фігуравалі беларускія Раўбічы.

Беларускае Радыё Рацыя