Еўра-2020: усе склады квартэтаў
У Бухарэсце прайшло лёсаванне фінальнага турніру футбольнага чэмпіянату Еўропы-2020. Матчы пройдуць у 12 гарадах Еўропы з 12 чэрвеня па 12 ліпеня наступнага года.
Вынікі жараб’ёўкі такія:
ГРУПА „А”: Турцыя, Італія, Уэльс, Швайцарыя. ГРУПА „В”: Данія, Фінляндыя, Бельгія, Расея. ГРУПА „С”: Нідэрлянды, Украіна, Аўстрыя, пераможца плэй-оф Лігі „D”(альбо „А”) ГРУПА „D”: Англія, Харватыя, пераможца плэй-оф Лігі „С”, Чэхія. ГРУПА „Е”: Іспанія, Швецыя, Польшча, пераможца плэй-оф Лігі „В”. ГРУПА „F”: пераможца плэй-оф Лігі „А” (альбо „D”), Партугалія, Францыя, Германія.
Цікава, што ў адну групу трапілі цяперашнія чэміёны свету французы, цяперашнія чэмпіёны Еўропы партугальцы і чэмпіёны свету 2014 года немцы.
Напомнім пра тое, як пройдзе плэй-оф у Лізе нацый, які вызначыць апошніх чатырох уладальнікаў квіткоў на Еўра. Вось гэтыя шляхі з Лігі нацый (ад слабейшых з D да мацнейшых з А, выходзяць пераможцы квартэтаў): „
D”: Грузія — Беларусь, Паўночная Македонія — Косава.
„С”: Шатляндыя — С4 (з лігі „С”), Нарвегія — Сербія.
„В”: Боснія і Герцагавіна — Паўночная Ірляндыя, Славакія — Ірляндыя.
„А”: Ісляндыя — А4 (з ліги „С), А2 (з лігі „С”) — А3 (з лігі „С”).
У паўфінальных парах першымі названыя гаспадары поля. Усе паўфіналы пройдуць 26 сакавіка, фіналы – 31 сакавіка.
Беларускае Радыё Рацыя