Еўрапейскія гульні: У беларусаў ужо 34 медалі



За мінулы дзень спаборніцтваў на Еўрапейскіх гульнях беларусы заваявалі яшчэ шэсць залатых медалёў, у тым ліку ў лёгкай атлетыцы. Золата ў бегу на 100 метраў з бар’ерамі выйграла Эльвіра Герман, у скачках у вышыню Максім Недасекаў, а Таццяна Халадовіч у кіданні кап’я.

Заваявалі два залатыя медалі гімнасткі. Каманда ў складзе Настассі Рыбаковай, Арыны Цыцылінай, Карыны Ярмоленка, Ганны Швайбы і Ганны Гайдукевіч за кампазіцыю з абручамі і булавамі набрала 26,450 бала. Таксама беларускі выйгралі золата ў шматбор’і. 

Зноў парадавалі балельшчыкаў беларускія самбісты, якія заваявалі восем узнагарод. На вышэйшую прыступку п’едэстала гонару паднялася Вера Гарэлікава. Серабро заваявалі Марына Жарская, Андрэй Казусёнак і Юрый Рыбак. Бронза ў актыве Вольгі Намазавай, Святланы Цімашэнка, Сцяпана Папова і Івана Аніскевіча.).

Усяго ў актыве беларускіх атлетаў пасля двух дзён 34 узнагароды (10 залатых, 9 сярэбраных, 15 бронзавых), яны займаюць другое месца ў агульнакамандным медальным заліку, уступаючы толькі расіянам, у якіх 39 медалёў (19, 10, 10).

Фота Матч ТВ