Фанаты беларускіх футбольных клубаў масава абвяшчаюць пра байкот матчаў



Да поўдня нядзелі ўжо сем фанацкіх арганізацый абвясцілі пра байкот матчаў сваіх каманд.

Адмаўляюцца наведваць гульні фанаты БАТЭ, «Шахцёра», берасцейскага «Дынама», «Слуцка», «Віцебску», «Маладзечна» і «Нёмана». Таксама да байкоту далучыліся актыўныя заўзятары «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна), ФК «Мінск» і «Тарпеда» (Менск).

Верагодна, гэты спіс будзе папаўняцца.

Прычынай байкоту фанаты называюць «палітычную сітуацыю ў краіне”.

«Байкот працягваецца, спадары фанаты. Пакуль не стабілізуецца палітычная сітуацыя ў краіне. Не будзе хатняга сектара, гэтак жа, як выязнога! З павагай, адміністрацыя групы! » – гаворыцца ў заяве паблік «Паўночная Сталіца».

«Лічым, што гэта будзе блюзнерствам па адносінах да рэпрэсаваных за апошнія паўгода па прыцягнутых за вушы нагодах хлопцаў з нашага і іншых фанацкіх рухаў краіны. Нашы думкі – з загінулымі і пацярпелымі за сваю пазіцыю сябрамі грамадзянскай супольнасці і іх сем’ямі », – напісалі фанаты берасцейскага «Дынама».

sport.tut.by

Фота: Ultras Shakhter