Фанаты менскага „Дынама” вывесілі патрыятычны банер
Фанаты менскага „Дынама” на матчы з барысаўскім БАТЭ вывесілі на трыбунах патрыятычны банер. На расцяжцы было напісана „Нам не трэба РПЛ” (РПЛ – гэта Расейская прафесійная футбольная ліга).
Такім чынам заўзятары сталічнага „Дынама” зрэагавалі наконт ідэі расейскага функцыянера і прэзідэнта маскоўскага ЦСКА Яўгена Гінера, які выказаўся за пашырэнне РПЛ за кошт клубаў Беларусі, Казахстана, Арменіі.
Матч 5 ліпеня завяршыўся перамогай БАТЭ 2:1.
Беларускае Радыё Рацыя
фота Прессбол