Фанаты пратэстуюць супраць гвалтоўных дзеянняў міліцыі



Фанаты футбольных клубаў „Нафтан”, „Белшына” і „Віцебск” байкатуюць хатнія матчы клубаў, паведамляе інтэрнэт-рэсурс Belultras.by у сваім Твітары. Паводле інфармацыі сайта футбольных заўзятараў, да акцыі можа далучыцца і фан-група менскага „Дынама”. Байкатуючы гульні любімых каманд, заўзятары пратэстуюць супраць неадэкватных дзеянняў міліцыі ў час футбольных матчаў. 3 траўня падчас матчу клубаў першай лігі „Баранавічы” – „Днепр” адбылася сутычка фанатаў з АМАПам. Міліцыянты паклалі заўзятараў на зямлю і збілі іх. Пасля міліцэйскай нібыта праверкі дзеянні праваахоўнікаў прызналі законнымі. Тым часам чэмпіянат Беларусі па футболе ўсталёўвае антырэкорды наведнасці. 13-ы тур першынства наведала ўсяго 1120 гледачоў.

Беларускае Радыё Рацыя