Федэрацыя футбола Беларусі зняла галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай
Кіраўніцтва АБФФ прыняла рашэнне развітацца з Георгіем Кандрацьевым і ягоным трэнерскім штабам.
-
Фота: sport5.by
Кандрацьеў другі раз узначаліў зборную ў 2021 годзе, за гэты час каманда здабыла толькі адну афіцыйную перамогу. Прычым у апошнім матчы пад кіраўніцтвам трэнера. Пасля буйных параз і невыразнай гульні кіраўніцтва федэрацыі адмаўлялася звальняць трэнера, сам ён сыходзіць не збіраўся.
Зборная Беларусі засталася на 98-й пазіцыі ў рэйтынгу ФІФА
Зборная Беларусі захавала за сабой 98-е месца ў абноўленым рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). За мінулы час беларускія футбалісты правялі два адборавыя паядынкі чэмпіянату Еўропы. Спачатку падначаленыя Георгія Кандрацьева саступілі ў Будапешце ізраільцянам з лікам 1:2, а потым перамаглі каманду Косава 2:1.
Украіна і Беларусь будуць разведзены па розных групах у выпадку выхаду каманд на Еўра-2024
У выпадку выхаду зборных Украіны і Беларусі на Еўра-2024 каманды будуць разведзеныя па розных групах, паведамляе афіцыйны сайт УЕФА. Таксама не будуць гуляць у адной групе пры выхадзе ў фінальную частку Боснія і Герцагавіна і Косава, Сербія і Косава, Азербайджан і Арменія, а таксама Іспанія і Гібралтар. Лёсаванне адбудзецца 2 снежня ў нямецкім Дзюсельдорфе. Фінальная частка чэмпіянату Еўропы адбудзецца ў Германіі з 14 чэрвеня па 14 ліпеня 2024 гады.
Футбалісты Швейцарыі сталі апошнімі чвэрцьфіналістамі маладзёжнага ЧЕ
Футбалісты зборнай Швейцарыі сталі апошнімі ўдзельнікамі чвэрцьфінальнай стадыі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы, які праходзіць на арэнах Грузіі і Румыніі. У заключным туры папярэдняй групы D швейцарцы пацярпелі буйную паразу ад французаў – 1:4, а італьянцы нечакана саступілі нарвежцам – 0:1. Па дадатковых паказчыках другое месца ўслед за зборнай Францыі заняла Швейцарыя.
«Віцебск» пакінулі адразу восем хакеістаў
Каманду пакінулі Вадзім Сушко, Уладзіслаў Мікульчык, Дзмітрый Клешчык, Аляксей Уласкін, Сяргей Сафін-Трагубаў, Антон Елісеенка, Аляксандр Конаў, а таксама Віктар Туркін.
Беларускае Радыё Рацыя
