Федэрацыя футболу Косава прынятая ва УЕФА



Федэрацыя футболу Косава стала паўнавартасным сябрам еўрапейскай федэрацыі футболу. Так пастанавіў кангрэс УЕФА, які прайшоў у Будапешце. Касавараў прынялі ў арганізацыю простай большасцю: за іх уключэнне прагаласавалі толькі 28 краінаў, 24 былі супраць, яшчэ 2 асацыяцыі ўстрымаліся.

Цяпер дружына Косава зможа ўзяць удзел у адборавых гульнях да чэмпіянату Еўропы 2020 году. Прэзідэнт федэрацыі футболу Косава Фадэль Вокры падзякаваў УЕФА за падтрымку.  Да гэтага зборная Косава гуляла толькі таварыскія гульні і не ўдзельнічала ў афіцыйных топ-турнірах.

З іншага боку кіраўнік федэрацыі футболу Сербіі Томіслаў Караджыч заявіў, што ўключэнне Косава ва УЕФА найперш палітычнае, а не спартовае рашэнне. Сербскі футбольны чыноўнік сказаў, што ён выступае за абарону футболу ад палітыкі.

Хутчэй усяго пры лёсаванні адборавых кампаній УЕФА будзе разводзіць Сербію і Косава па розных групах, каб пазбягаць канфліктаў.

Беларускае Радыё Рацыя