Фельчару хуткай дапамогі і чэмпіёнцы Беларусі па муай-тай не працягнулі кантракт
Фельчару хуткай дапамогі і чэмпіёнцы Беларусі па муай-тай Анастасіі Калашнікавай не працягнулі кантракт, пра гэта паведаміла дзяўчына ў сваім Instagram. Спартоўка працавала на 6-й падстанцыі СМП. У студзені Калашнікаву затрымалі каля станцыі метро „Пушкінская”, яна праходзіла міма дзяўчат, якія ставілі лампадкі на месцы гібелі Тарайкоўскага. Фельчар атрымала 870 рублёў штрафу па арт. 23.34.
Мбапэ апавясціў „ПСЖ”, што не збіраецца працягваць кантракт
Нападнік Кіліан Мбапэ не збіраецца падпісваць новы кантракт з „ПСЖ”. 22-гадовы форвард паведаміў аб сваім намеры кіраўніцтву парыжан перад тым як адправіцца ў адпачынак. Дзейнае пагадненне разлічана да лета 2022 года. Раней паведамлялася, што «ПСЖ» рыхтуе шчодрую прапанову па новым кантракце для Мбаппе. А на днях клуб падпісаў на тры гады 15-гадовага Этану Мбапэ – брата Кіліана. Аднак сам нападнік хоча працягнуць кар’еру ў „Рэале”.
БФФ мае намер арганізаваць у Казані вераснёўскія хатнія матчы зборнай Беларусі з Уэльсам і Бельгіяй
Як паведамляе выданне „Бізнес Online”, на Казань звярнулі ўвагу не толькі ў „Тарпеда”-БелАЗ, якое арганізуе там хатні паядынак еўракубка з „Капенгагенам”, але і Беларуская федэрацыя футбола. БФФ мае намер правесці ў Казані гульні кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2022. Гаворка ідзе пра хатнія сустрэчы супраць зборных Уэльса і Бельгіі, якія павінны адбыцца 5 і 9 верасня адпаведна.
Станіслаў Салікаў прызначаны галоўным трэнерам жаночай зборнай Беларусі па валейболе
Галоўны трэнер „Менчанкі” Станіслаў Салікаў ўзначаліў жаночую валейбольную зборную Беларусі. Такая інфармацыя змяшчаецца ў афіцыйным запісе ВК „Менск” у „Укантакце”. Паведамляецца, што памочнікамі новага настаўніка стануць расейскі трэнер Канстанцін Ушакоў і старшы трэнер „Мінчанкі” Сяргей Кузняцоў.
Фота Instagram Анастасіі Калашнікавай