ФІФА не будзе вызначаць найлепшага гульца гэтага года



Міжнародная федэрацыя футбола не будзе праводзіць цырымонію ўручэння ўзнагарод з-за пандэміі каронавірусу, – паведамляе іспанская газета «Marca». Меркавалася, што традыцыйнае шоу пройдзе ў верасні ў Мілане (Італія). ФІФА не будзе вызначаць найлепшага гульца года. Ім застанецца нападнік «Барселоны» Ліянэль Месі, які выйграў прыз у 2019 годзе. У сваю чаргу, «France Football» пакуль не вырашыў, што рабіць з «Залатым мячом». Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) таксама пакуль не абвяшчаў пра цырымонію ўзнагароджання, якая праводзіцца падчас лёсавання групавога этапу Лігі чэмпіёнаў.

Моладзевы Кубак свету па хакеі адменены

Розыгрыш Кубка свету па хакеі сярод моладзевых каманд у 2020 годзе не адбудзецца з-за пандэміі каронавіруса. Турнір упершыню адбыўся ў 2011 годзе, цяперашні розыгрыш павінен быў стаць 10-м па ліку. У спаборніцтвах, якія праходзяць у жніўні, удзельнічаюць пераможцы і прызёры моладзевых ліг Еўропы, а таксама запрошаныя каманды з Паўночнай Амерыкі.

Футбольны чэмпіянат Чэхіі адновіцца 23 мая

Услед за нямецкай бундэслігай, чарговыя матчы якой пройдуць 16 траўня, неўзабаве адновіцца і футбольны чэмпіянат Чэхіі. Кіраўніцтва чэшскай прафесійнай лігі прыняло рашэнне аднавіць нацыянальны чэмпіянат 23 траўня матчам паміж «Цепліцэ» і «Слованам». Пасля 24 тураў лідыруе пражская «Славія», другой ідзе «Вікторыя» (Пльзень), трэцім – «Яблонец». Пакінутыя сустрэчы чэшскага першынства пройдуць без гледачоў, турнір плануецца завяршыць у ліпені.

Іван Маеўскі займае другое месца ў спісе самых дарагіх апорнікаў чэмпіянату Казахстана

Беларускі паўабаронца «Астаны» Іван Маеўскі займае другое месца ў спісе самых дарагіх апорнікаў чэмпіянату Казахстана. Беларус ацэньваецца парталам transfermarkt у 1,2 млн еўра. Маеўскі саступае толькі паляку з «Кайрата» Яцэку Гуральскаму, якія каштуе 2,4 млн еўра.

Беларускае Радыё Рацыя