ФІФА пачала расследаванне атрымання Расеяй ЧС-2018
Камісія па этыцы Міжнароднай федэрацыі футбольных асацыяцый пачала праверку абставінаў, пры якіх Расея і Катар атрымалі права праводзіць Чэмпіянат свету па футболе, паведамляе Deutsche Welle.
Пра гэта паведаміў кіраўнік камісіі Карнэль Барбелі. Стала вядома, што падставай для правядзення праверкі ЧС-2018 і ЧС-2022 сталі папярэднія звесткі, атрыманыя ў ходзе расследавання абставінаў конкурсаў. Гэтыя звесткі дазваляюць меркаваць, што шэраг футбольных функцыянераў парушыў этычны кодэкс ФІФА пры галасаванні за краіны, якія атрымалі права праводзіць мундыяль.
Імёны чыноўнікаў, якія трапілі ў поле зроку камісіі, а таксама іх колькасць Барбелі паведаміць адмовіўся „з тактычных меркаванняў”.
Як паведамлялася раней, ФІФА адмаўляе атрыманне Расеяй ЧС-2108 за хабар. Таксама з’явіліся паведамленні пра тое, што ФІФА падрыхтавала сакрэтны план па пераносе чэмпіянату свету 2018 года ў Катар замест Расеі.
Фота uefa.com