ФІФА просіць Катар быць гатовым да магчымага правядзення ЧС-2018



Катар рыхтуецца правесці чэмпіянат свету ўжо праз тры гады. Паведамляецца, што ФІФА сакрэтна папрасіла арабскую краіну падрыхтаваць як мінімум 8 стадыёнаў да 2018 года, каб быць гатовай прыняць бліжэйшы чэмпіянат свету, калі раптам той будзе адабраны ў Расеі.

11401450_824090641020608_3183573556994228723_n

На ФІФА працягваюць аказваць ціск лідары ЗША, Вялікабрытаніі і Германіі, якія лічаць недапушчальным правядзенне ЧС-2018 у Расеі, улічваючы падзеі на Украіне.

У гэтай сувязі ФІФА вымушана прапрацоўваць дадатковыя варыянты на выпадак неабходнасці пераносу мундыялю ў іншую краіну.