Фінал Кубка Федэрацыі пройдзе ў менскай „Чыжоўка-Арэне”
Фінал Кубка Федэрацыі паміж тэнісісткамі Беларусі і ЗША пройдзе ў мінскай „Чыжоўка-Арэне”, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі тэніса.
Вырашальныя паядынкі ў барацьбе за ганаровы трафей адбудуцца 11 і 12 лістапада і пройдуць на цвердым пакрыцці. На шляху ды фіналу беларускія тэнісісткі абыгралі каманды Нідэрландаў і Швейцарыі.
Пасля перамогі ў паўфінале над камандай Швейцарыі на чале з Марцінай Хінгіс разглядалася магчымасць правядзення фінальнага матчу з амерыканкамі ў „Мінск-Арэне”. Аднак выбар быў зроблены на карысць ужо апрабаванага для правядзення тэнісных матчаў спарткомплексу.
