Фінал Лігі Еўропы можа стаць адным з самых скандальных
Фінал футбольнай Лігі Еўропы, які адбудзецца сёння ўвечары ў сталіцы Азербайджана Баку, рызыкуе стаць адным з самых скандальных у гісторыі. Справа ў тым, што колеры аднаго з удзельнікаў фіналу — “Арсенала” — абараняе армянскі нападнік Генрых Мхітаран.
Адносіны Азербайджана з Арменіяй вельмі напружаныя, канфлікт вакол гульца разгарэўся задоўга да фіналу. Перад фіналам, у якім клуб Мхітарана сустрэнецца з іншым лонданскім клубам «Чэлсі», армяніна папярэдзілі пра небяспеку выкарыстання свайго нацыянальнага сцяга ў выпадку перамогі.
«Гэта недапушчальна. Як вы памятаеце, Генрых быў са сцягам Арменіі пасля заканчэння фіналу Лігі Еўропы, які адбыўся ў 2017 г. у Стакгольме. Калі мы кажам пра бяспеку, то гэта датычыцца таксама тых выпадкаў, калі збіраешся дэманстраваць сцяг«, – сказаў віцэ-прэзідэнт Армянскай федэрацыі футболу Армэн Мелікбекян ў эфіры тэлеканала СНН.
Доўгі час наагул не было вядома, ці прыедзе Мхітаран у Баку, хоць для сваёй каманды ён адыгрывае вельмі важную ролю. Футбаліст у Інстраграме напісаў, што ўсё ж ня можа прыляцець і дапамагчы камандзе. Ён напісаў, што было вельмі цяжка прыняць рашэнне не ляцець у Азербайджан разам з камандай. Яму вельмі балюча, і ён вымушаны застацца ў Лондане, каб назіраць за матчам.
У мінулым Мхітаран ужо быў змушаны прапусціць два матчы, якія адбываліся ў Азербайджане, у складзе нямецкай «Барусіі» з Дортмунда і цяперашняга клуба. Зрэшты, нават пры адсутнасці Мхітарана ў Баку ў «Арсенала» ёсць праблемы. Ужо вядома пра выпадкі, калі заўзятараў клуба папярэджвалі пра магчымыя атакі ў выпадку нашэння футболкі з прозвішчам армянскага гульца.
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя