Фіналісты Кубку Беларусі правялі рэпетыцыю
Фіналісты Кубку Беларусі па футболе – барысаўскі БАТЭ і салігорскі „Шахцёр” заранёў правялі свае матчы 7-га туру нацыянальнага першынства. Чэмпіён краіны БАТЭ ў абласным дэрбі з жодзінскім „Тарпедам” зноў не прапусціў. Але і не забіў на полі суперніка, хоць меў магчымасці. Так на апошняй дададзенай хвіліне Мікалай Сігневіч галавой прабіў у папярэчыну. Фінальны свісток зафіксаваў 0:0.
Салігорскі „Шахцёр” дома прымаў бабруйскую „Белшыну”. Там заўзятары таксама не дачакаліся галоў – выніковыя 0:0.
БАТЭ ў чэмпіянаце па-ранейшаму наперадзе – 17 ачкоў пасля 7 тураў. На другой пазіцыі „Шахцёр” – 13 пунктаў.
Фінальны матч на Кубак краіны паміж БАТЭ і „Шахцёрам” пройдзе ў Гомелі ў нядзелю 24 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя