Фінляндыя выйграла чэмпіянат свету па хакеі
Зборная Фінляндыі выйграла ў каманды Канады ў фінале чэмпіянату свету па хакеі 2019 года. Гульня прайшла ў сталіцы Славакіі Браціславе і скончылася з лікам 3:1.
Дубль у фінале ЧС аформіў капітан фінаў Марка Антыла. Менавіта яго дакладны ўдар двума днямі раней вывеў са змагання за залатыя медалі зборную Расеі, якая саступіла камандзе Фінляндыі ў паўфінале турніру і ў выніку заваявала „бронзу”.
Фіны не выйгравалі чэмпіянатаў свету з 2011 года, а на п’едэстал апошні раз падымаліся ў 2016-м — тады яны заваявалі срэбраныя медалі.
Фота Reuters