Фіяска футбольнай зборнай Беларусі
Футбольная зборная Беларусі пацярпела другую запар паразу ў адборавым турніры да Еўра-2016. На гэты раз на „Барысаў-Арэне” яна „пераканаўча” саступіла дружыне Славаччыны – 1:3. Двойчы ў гасцей забіў Марэк Гамшык, трэці раз вызначыўся Станіслаў Шэстак. Гол прэстыжу ў беларусаў на рахунку Цімафея Калачова.
У гэты ж дзень у нашай групе дружына Украіны перамагла дома Македонію – 1:0. А каманда Іспаніі на выездзе прадказальна разграміла Ліхтэнштайн – 4:0.
Турнірнае становішча ў групе „С” зараз такое: Славаччына – 9 ачкоў, Іспанія і Украіна – па 6, Македонія – 3, Беларусь і Люксембург – па 1.
Беларускае Радыё Рацыя