ФК БАТЭ: Да канца 2018 года ніякіх кадравых змяненняў у кіруючым складзе клуба не будзе
Па прапанове сям’і Анатоля Капскага і ў адпаведнасці з рашэннем праўлення ФК БАТЭ да канца 2018 года ніякіх кадравых змяненняў у кіруючым складзе клуба не будзе, паведаміў барысаўскі футбольны клуб 29 верасня.
„Уся праца адміністрацыі клуба накіравана на забеспячэнне ўмоў для вырашэння сезонных задач і задач па развіцці інфраструктуры ФК БАТЭ, пастаўленых пры жыцці Анатоля Анатольевіча”, — падкрэсліваецца ў заяве.
Старшыня праўлення клуба Анатоль Капскі памёр 22 верасня на 53-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы.
30 верасня на 53-й хвіліне матчу чэмпіянату Беларусі БАТЭ — „Дынама” (Менск) гледачы ўшануюць памяць Капскага ўставаннем і апладысментамі. Клуб заклікаў зрабіць такую акцыю традыцыйнай на хатніх гульнях каманды. Да канца гэтага сезона футбалісты БАТЭ будуць выходзіць на поле з жалобнымі павязкамі.
belapan.by