ФК „Мінск” узначаліў Андрэй Разін



На пасадзе галоўнага трэнера футбольнага клуба „Мінск” Аляксандра Лухвіча змяніў Андрэй Разін, які 14 студзеня афіцыйна падпісаў кантракт са сталічным клубам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ФК „Мінск”.

Аляксандр Лухвіч пакінуў пасаду пасля заканчэння тэрміну кантракта. Ён узначаліў каманду ў студзені 2018 года, а да гэтага, з 2015 па 2017 год, кіраваў дубліруючым складам „гараджан”.

Андрэй Разін пачаў трэнерскую кар’еру ў 2014 годзе ў „Мінску-2”, у 2015 годзе трэніраваў юнацкую каманду „Мінска” U-18, якая стала чэмпіёнам краіны і ўпершыню ў гісторыі айчыннага футбола атрымала права прадстаўляць Беларусь у юнацкай лізе УЕФА. У 2016-2018 гадах уваходзіў у трэнерскі штаб галоўнай каманды „Мінска”. Яго працоўнае пагадненне са сталічным клубам разлічана на адзін год.

belta.by