ФК „Першы Рэгiён” прыпыняе выступ у другой лізе на знак пратэсту



Футбольны клуб „Першы Рэгiён” прыпыняе выступ у другой лізе чэмпіянату Беларусі. Каманда з Берасця напісала адкрыты ліст у Беларускую федэрацыю футбола:

„Мы не згодныя з тымі з’явамі, якія адбываюцца ў беларускім спорце і краіне ў дачыненні да спартоўцаў, каманд і прадстаўнікоў СМІ. Таму на камандным сходзе мы вырашылі, што павінны выказаць салідарнасць з калегамі, якія доўгія гады ў любым стане змагаліся да крыві за гонар Беларусі на спаборніцтвах, якія прасоўвалі наш спорт у медыйным полі наперад, не даючы безнадзейна адстаць ад сучасных тэндэнцый у вобласці спорту.

Пачынаючы з бліжэйшай гульні супраць ФК „Маладзечна”, мы прыпыняем свой выступ у другой лізе Чэмпіяната РБ да моманта спынення падобных з’яў у беларускім спорце”, – гаворыцца ў заяве.

Фота: 1reg.by