Фонд спартовай салідарнасці абвясціў галоўны online-забег году «Марафон Свабоды»



Анлайн-марафон стартуе сёння і працягнецца да 16 жніўня, ён прымеркаваны да Году салідарнасці ў змаганні з рэжымам у Беларусі.

Ёсць некалькі опцый: ад удзелу з бясплатнай заяўкай да варыянту з эксклюзыўнымі падарункамі.

«Наш дэвіз — бяжы, калі яшчэ жывы!», — гаворыцца на адмысловым сайце імпрэзы.

Афіцыйны мерч прадстаўляе ўганараваны баец муай-тай Віталь Гуркоў. Набыўшы брэндавую прадукцыю, можна дапамагчы палітвязням і іх сем’ям.

Зорныя амбасадары — плыўцы Аляксандра Герасіменя і Павал Санковіч, баскетбалісткі Алена Леўчанка і Кацярына Сныціна, шматборцы Андрэй Краўчанка і Яна Максімава, спартовы журналіст Дзмітры Рута, шоўмэн Дзяніс Дудзінскі ды іншыя.

Таксама пра намер далучыцца да забегу заявіла лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская, якую спартовыя функцыянеры спрабавалі выдварыць з алімпійскага Токіо.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com/bssfbel