„Формула-1” не будзе праводзіць іншую гонку замест адмененага „Гран-пры Расеі”



„Формула-1” не будзе мяняць адменены „Гран-пры Расеі” на іншы этап.

Фота Reuters

„Гран-пры Расеі”, які павінен быў прайсці восенню ў Сочы, быў адменены з-за вайны ва Украіне. Пазней кіраўніцтва „Ф-1” разарвала кантракт на правядзенне гонкі. Меркавалася, што ў „Ф-1” знойдуць замену для адмененага этапу ў Сочы. У выніку ў сезоне-2022 каляндар чэмпіянату будзе складацца з 22 „Гран-пры”.

Андрэй Мезін пакінуў менскае „Дынама”

Трэнер зборнай Беларусі Андрэй Мезін пакінуў менскае „Дынама”. Спецыяліст працягне працу ў „Аўтамабілісце”, у трэнерскім штабе Мікалая Заварухіна. Мезін будзе працаваць з брамнікамі.

Галоўны трэнер „Гомеля” Сяргей Стась працягне працу ў клубе ў наступным сезоне. Новы кантракт са спецыялістам падпісаны на адзін год, паведамляе hockey.by. У сезоне-2020/21 гамяльчане на чале са Стасем упершыню з 2009 года заваявалі сярэбраныя ўзнагароды чэмпіянату Беларусі.

Роберт Левандоўскі ўзгадніў з „Барселонай” умовы асабістага кантракту

Нападнік мюнхенскай „Баварыі” і зборнай Польшчы Роберт Левандоўскі блізкі да пераходу ў „Барселону”, — паведамляе журналіст Нікола Скіра ў сацсетках. Па інфармацыі крыніцы, польскі футбаліст ужо ўзгадніў умовы асабістага кантракту з каталонскім клубам, які будзе разлічаны да 2025 года. Цяпер „Барселоне” трэба дамовіцца аб умовах трансферу з „Баварыяй”, каб закрыць здзелку.

Ягор Герасімаў не дабраўся да фіналу кваліфікацыі „Ралан Гарос”

Ягор Герасімаў (147-ы нумар рэйтынгу АТП) не змог прабіцца ў фінал кваліфікацыі „Ралан Гарос”. У матчы 1/2 фіналу кваліфікацыі беларускі тэнісіст саступіў венгру Жамбору Пірашу (189 АТП) — 4:6, 4:6.

Беларускае Радыё Рацыя